Разьба ці роспіс?!
13.12.2012
—
Разное
|
![]() Разгадаць тэхніку дэкупаж удаецца нямногім
Глядзіш на дзіўныя бутэлькі, альбомы, скрыначкі, аформленыя ў тэхніцы дэкупаж, і сапраўды не разумеш, як мог нарадзіцца такі цуд. Ці то роспіс, ці то разьба, ці то мазаіка... Падобна адначасова на ўсё разам. А ўвесь сакрэт, аказваецца, у маляўнічых папяровых сурвэтках, якія спецыяльным чынам прымацоўваюцца да паверхні прадметаў. Святлана Карэйва з Гервяцкага дома рамёстваў Астравецкага раёна з дэкупажам (ад французскага decouper — выразаць) пазнаёмілася каля двух гадоў таму. З тых часоў, жартуе, у яе сапраўдная хвароба. — Дзе б ні сядзела — у гасцях ці ў кавярні, — не магу раўнадушна глядзець на сурвэткі. Акуратна здымаю верхні пласт з малюнкам — і ў кішэнь, — прызнаецца Святлана Юр’еўна. У майстра ўжо цэлы альбом эксклюзіўных сурвэтак на любы густ і любой тэматыкі. Цяпер зрабіць падарунак на дзень нараджэння, Новы год ці Восьмага сакавіка родным або сябрам — не праблема. — Афармляць дэкупажам можна ўсё што заўгодна! — расказвае Святлана Юр’еўна. — Шкло, дрэва, пластмасу і нават тканіну. У творчай “шафе” гервяцкага майстра знайшла, да прыкладу, бутэльку з яркім сланечнікам, “вясёлкавы” гадзіннік, скрыначку, аформленую пад даўніну, мора закладак, алоўкаў і іншых прадметаў, задэкараваных у тэхніцы дэкупаж. Асабліва замілаваў дзіцячы куфэрак — яго Святлана зрабіла па просьбе сваіх знаёмых. Маладыя бацькі ў куфэрку з фотаздымкам дзіцяці, нанесеным на скрыначку тым жа спосабам дэкупажу, збіраюцца захоўваць бірачкі, шкарпэтачкі і іншыя рэчы нованароджанага. Фантазія не мае межаў. Зараз Святлана афармляе табурэткі. У планах — глобус, які заказаў сын-школьнік. Праўда, пачынаць майстар раіць з малых прадметаў — каб набіць руку. Усё ж такі напачатку сурвэткі могуць і рвацца, і расцягвацца. — Дэкупаж — ідэальны від творчасці, — лічыць майстар. — Дзіўныя жывапісныя рэчы можна ствараць, нават не ўмеючы маляваць. Ды і траціцца на хобі шмат не прыходзіцца. Усё, што патрэбна, — клей, акрылавы лак ды сурвэткі або іншыя папяровыя нарыхтоўкі. Пераводзіць на прадметы можна нават фотаздымкі — праўда, трэба папрацаваць, каб зняць верхні танюткі пласт. А калі ёсць жаданне, — можна і раздрукаваць якія-небудзь малюнкі і надпісы, толькі абавязкова павінен быць лазерны прынтар. Яшчэ вялікі плюс аформленых у тэхніцы дэкупаж прадметаў — яны ў адрозненне ад тых жа жывапісных твораў зусім не баяцца вады. Іх можна і ад пылу праціраць, і нават пад кранам мыць, не трывожачыся, што малюнак можа пацячы. Зацікавіліся, як ствараюцца такія цуды?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разгадаць тэхніку дэкупаж удаецца нямногім
|
|