Двухметровы лядзяш мог зваліцца на галаву
20.12.2012
—
Разное
|
Адразу над выхадам з пад’езда дома №6-в па вуліцы Хмяльніцкага вырас лядзяш, які ад даху дасягаў чацвертага паверха. Жыхары скардзіліся, што з пад’езда страшна выйсці – калі ў гэты момант зваліцца лядзяш, то, мусіць, заб’е. Пры гэтым, як гавораць жыхары, яны больш за тыдзень дамагаліся, каб да іх прыехалі камунальнікі. – ЖРЭУ абавязана ліквідаваць лядзяш, – пракаментаваў сітуацыю намеснік начальніка Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Гладкі. – Жыхары не спецыялісты, на дах ім лезці нельга, бо могуць зваліцца. У камунальнікаў ёсць патрэбная тэхніка. На наступны дзень, у аўторак, 18 снежня, Сяргей Гладкі паведаміў, што работнікі ЖРЭУ ліквідавалі лядзяш яшчэ да таго, як МНС накіравала запыт “Камунальніку”. – Мы прыязджалі яшчэ ў суботу, каб збіць лядзяш, – тлумачыць начальнік ЖРЭУ №2 Валеры Віткоўскі. – Аднак проста не змаглі праехаць, таму што ў двары было столькі машын. Не ведаю, ці гэта машыны жыхароў, ці тых, хто прыязджаў на рынак. У панядзелак, 17 снежня, мы збілі лядзяш. У такіх выпадках мы стараемся працаваць як мага хутчэй. Зоя ХРУЦКАЯ. Фота Зоі ХРУЦКАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу над выхадам з пад’езда дома №6-в па вуліцы Хмяльніцкага вырас лядзяш, які ад даху дасягаў чацвертага паверха.
|
|