Святар Кірыл БАРДОНАЎ: Год веры. У чым яго сэнс?
11.01.2013
—
Разное
|
Адзінаццатага кастрычніка мінулага года папа Бенедыкт XVI распачаў перажыванне ў Каталіцкім касцёле Года веры. Завершыцца Год веры ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 года. Такая дата была выбрана, каб адзначыць два юбілеі: 50-ю гадавіну пачатку Другога Ватыканскага Сабору і 20-ю гадавіну абвяшчэння Катэхізіса Каталіцкага касцёла. Апошні раз Год веры адзначаўся ў 1967 годзе ва ўспамін 1900-годдзя пакутніцкай смерці апосталаў Пятра і Паўла. Сэнс Года веры Бенедыкт XVI тлумачыць у апостальскім лісце Porta fidei (“Брама веры”), звяртаючы ўвагу, што святкаванне гэтага года стане “запрашэннем да сапраўднага навяртання да Пана, адзінага Збаўцы свету” і “будзе таксама цудоўнай магчымасцю, каб умацаваць сведчанне любові: вера без любові не дае плёну, а любоў без веры застанецца толькі пачуццём, якое заўсёды будуць суправаджаць сумненні”. Такім чынам, у гэты перыяд мы асаблівым чынам запрошаны паглыбіць нашу веру. Бог, ствараючы чалавека, уклаў у нашае сэрца прагу Яго бачыць. Створаны паводле Божага падабенства, чалавек з’яўляецца рэлігійнай істотай, але не можа пазнаць Бога толькі святлом свайго розуму. Таму Бог выходзіць насустрач чалавеку, Бог аб’яўляецца чалавеку, гэта значыць, звяртаецца да чалавека як да істоты, здольнай Яго зразумець і адказаць на Яго заклік, значыць, паверыць Яму. У гэтым Аб’яўленні нябачны Бог па-сяброўску звяртаецца да людзей і запрашае ўвайсці з Ім у еднасць. Вера з’яўляецца адказам чалавека Богу. Вера была б немагчымай, калі б Бог не аб’явіў сябе людзям. Вера праяўляецца ў супольнасці, бо ніхто не можа верыць паасобку. Такой супольнасцю веры з’яўляецца Касцёл (у беларускай мове таксама ўжываюць слова “Царква”). Паколькі ёсць адзін Бог, то і вера сапраўдная адна, згодна са словамі Паслання да Эфесцаў: “Адзін Пан, адна вера, адзін хрост, адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі і праз усіх, і ва ўсіх нас” (Эф. 4, 6). Гэтаму не супярэчыць некаторае непадабенства чалавечых асобаў. Яно з’яўляецца нашым багаццем і праяўляецца ў тым, што Бог мае розны план для розных людзей, падрыхтаваў для іх розную дарогу, але ўсе гэтыя чалавечыя шляхі злучаюцца ў Богу. У цэнтры Года веры асаблівым вызнаннем веры павінна стаць малітва “Сімвал веры” (Credo). Сімвалаў веры, якія таксама называюць “вызнаннямі веры”, шмат. Гэта сінтэз хрысціянскай веры. Грэчаскае слова “сімвал” абазначала раней палову зламанай рэчы, якую ў старажытнасці выкарыстоўвалі як ідэнтыфікацыйны знак. Злучаючы дзве паловы, можна было распазнаць асобу (Пар. Катэхізіс Каталіцкага касцёла 188). Найбольш папулярныя два сімвалы веры: Нікейска-Канстанцінопальскі і Апостальскі. Апостальскі сімвал веры гучыць так: “Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн”. Галоўныя сцверджанні гэтага сімвала веры сягаюць апостальскіх часоў, а канчаткова ён аформіўся ў IV стагоддзі. Ён узнік як частка абраду хросту ў рымскім асяроддзі, а таксама ў выніку змагання з ерасямі, будучы паказчыкам вызнання сапраўднай хрысціянскай веры. Нікейска-Канстанцінопальскі сімвал з’яўляецца вынікам першых двух Сусветных Сабораў — у Нікеі і ў Канстанцінопалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзінаццатага кастрычніка мінулага года папа Бенедыкт XVI распачаў перажыванне ў Каталіцкім касцёле Года веры. |
|