Побач з «Космасам»
20.03.2013
—
Разное
|
Помнік Уладзіміру Мулявіну ўстановяць у цэнтры Екацярынбурга. Ва ўрадзе Свярдлоўскай вобласці прайшла нарада на ўзроўні першага намесніка старшыні Уладзіміра Уласава па пытанні стварэння ў Екацярынбургу помніка народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну. Прынята ўзгодненае рашэнне аб узвядзенні мемарыяла на алеі, якая вядзе да кас кінаканцэртнага тэатра «Космас» (вул. Дзяржынскага, 2), паведамляе БЕЛТА. Менавіта ў тэатральнай зале ансамбль «Песняры» выступаў на працягу больш за два дзясяткі гадоў. Згода на ўстаноўку помніка атрымана ад Прэзідэнта Беларусі, губернатара Свярдлоўскай вобласці і мэрыі Екацярынбурга. Стварэнне мемарыяла ініцыявана Міністэрствам культуры Беларусі і ад-дзяленнем Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Екацярынбургу. У бліжэйшы час плануецца правядзенне конкурсу сярод беларускіх скульптараў на стварэнне эскіза помніка. Грамадзяне Беларусі, а таксама прадпрыемствы ўсіх форм уласнасці, якія жадаюць дапамагчы ў стварэнні мемарыяла, могуць ажыццявіць грашовы перавод на разліковы рахунак 135018030139 ААТ «ААБ Беларусбанк», філіял № 529 («Белсувязь»), код 72. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Екацярынбурга з'явіцца помнік Уладзіміру Мулявіну
|
|