«Сваты» вяртаюцца
12.04.2013
—
Разное
|
Прыхільнікаў народнага серыяла чакае прэм’ера Эксклюзіўны паказ новага, шостага сезона «Сватоў» ва Украіне стартаваў 11 сакавіка. А ўжо 15 красавіка тэлеканал «Беларусь 1» запрашае і айчынных тэлегледачоў да прагляду доўгачаканай прэм’еры. Здавалася б, што яшчэ можа здарыцца ў вялікай дружнай сям’і Будзько—Кавалёвых, а цяпер яшчэ і Бярковічаў? Здымкі новых серый працягваліся каля года. Сюжэт упершыню ахоплівае не толькі сезон летніх канікул, а цэлы год. Сваты з унукамі паспеюць павіншаваць каханых жанчын з 8 Сакавіка, «ухандохаюцца» на пасадкава-палівальна-ўборачнай, адправяць Яўгенію вучыцца ў інстытут (вядома, папярэдне пасварацца ў пух і прах), павіншуюць ветэранаў з 9 Мая, перажывуць з Міцяем усе складанасці цяжарнасці Ларысы, адзначаць юбілей Івана... Таксама Будзько—Кавалёвы—Бярковічы пабываюць на «Еўра-2012», пракацяцца на круізным лайнеры па Волзе, затрымаюць збеглага злачынцу, пабываюць у мінулым і сустрэнуць Новы год. Акцёрскі склад застанецца ранейшым. Аднак вонкавы выгляд і вобраз некаторых герояў зменіцца кардынальна. Так, напрыклад, нечаканыя змены адбудуцца і ў сям’і Буханкіных—Ларыса з’явіцца ў пачатку сезона з кругленькім жывоцікам, а ў далейшым ашчаслівіць Міцяя двойняй. Як удакладнілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, серыял «Сваты-6» будзе выходзіць у эфіры канала «Беларусь 1» па буднях адразу пасля інфармацыйнага выпуску «Панарама». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Беларусь 1» запрашае на прэм'еру шостага сезона «Сватоў»
|
|