Хутка пачнуць адключаць цяпло
15.04.2013
—
Разное
|
Па новых правілах, цяпло адключаць тады, калі калі сярэднясутачная тэмпература на дварэ на працягу трох дзён будзе трымаецца плюс 8 градусаў. Цяпер сярэднясутачная тэмпература – плюс 3-5 градусаў цяпла. Пра гэта расказаў намеснік начальніка Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі Леанід Кузняцоў. Між іншым, раней гэты перыяд быў пяць дзён. Дзіцячыя садкі і школы пачнуць адключаць пазней, калі тэмпература паветра будзе плюс 10 градусаў вышэй за нуль. Адключэнне будзе праходзіць паступова. Спачатку цяпла не стане на прамысловых прадпрыемствах, у адміністрацыйных будынках, затым – у жылым сектары і ў апошнюю чаргу – у дзіцячых дашкольных установах, школах, бальніцах, музеях, бібліятэках. Смаргонь пераходзіць на рэжым прапальвання Як паведаміла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Смаргонскага райвыканкама Алена Атцецкая, праз пару дзён Смаргонь пяройдзе на рэжым прапальвання. Цяпло будзе ісці не кругласутачна і не на поўную моц. Напрыклад, будзе ўключацца толькі на ноч ці на дзень. – Але хвалявацца не трэба, – кажа спадарыня Алена. – Гэты рэжым дазволіць захоўваць 18-градусную тэмпературу ў памяшканні, каб людзям было камфортна жыць. У суботу пачнуць адключаць цяпло ў Астраўцы Як расказаў нашаму выданню галоўны інжынер Астравецкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітры Аксёнін, заўтра пачнуць адключаць цяпло ў адміністрацыйных будынках. У Вілейцы цяпло адключаць 16-17 красавіка У Вілейцы сярэднясутачная тэмпература ўжо вышэй за 8 градусаў. Таму, па папярэдніх прагнозах, адключэнне цяпла прыпадае на 16-17 красавіка. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Валянцін Сусла. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фотаkomikz.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па новых правілах, цяпло адключаць тады, калі калі сярэднясутачная тэмпература на дварэ на працягу трох дзён будзе трымаецца плюс 8 градусаў. Цяпер сярэднясутачная...
|
|