Маладзечанец Яўген Цанцавіцкі: “Год вучобы – і ЦТ на 100!”. 21.by

Маладзечанец Яўген Цанцавіцкі: “Год вучобы – і ЦТ на 100!”

06.07.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Выпускнік гімназіі-каледжа мастацтваў здаў беларускую мову на 100 балаў.

Маладзён расказаў “РГ” пра свае ўражанні ад набраных балаў.

Калі Яўген убачыў свае вынікі, ён у прамым сэнсе пачаў скакаць ад шчасця.

– Для мяне гэта была вялікая нечаканасць, – кажа Яўген. – Я не разлічваў на такі высокі вынік. За мяне вельмі радаваліся мае сябры.

Хлопец праверыў свае вынікі, калі выйшаў з ЦТ па англійскай мове.

– У мяне быў вельмі добры рэпетытар, –  кажа Яўген. – І за мае вынікі ёй вялікі дзякуй. Тым больш, што сёлета я заняў трэцяе месца на рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове.

Яўген кажа: каб добра здаць беларускую мову, трэба рэгулярна паўтараць правілы, таму што ўсё з часам забываецца. Да таго ж, трэба кожны дзень штудзіраваць трэніровачныя тэсты.

–  Шчыра кажучы, тэст быў не вельмі складаны, – кажа Яўген. – Я сумняваўся толькі ў некаторых пытаннях, а так ведаў амаль усё.

У хлопца не беларускамоўная сям’я. Яўген узмоцнена вывучаў беларускую мову толькі адзін год. І не разлічваў набраць 100 балаў, але і ніжэй за дзевяноста свае веды не ацэньваў.

Цяпер Яўген хоча паступіць у эканамічны ўніверсітэт на спецыяльнасць “бізнес-камунікацыі”. Для гэтага ён здаў гісторыю Беларусі і англійскую мову, але пакуль невядома, на колькі балаў.

Усяго сёлета 100 балаў па беларускай мове атрымалі шэсць чалавек, двое з іх – маладзечанцы.

Сертыфікат з запаветнай “соткай” атрымае па беларускай мове і дзяўчына з валожынскай школы №2 Дар’я Косік.

Па рускай мове 100 балаў набрала Таццяна Красоўская, выпускніца гімназіі №1 горада Валожына.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота vetka.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпускнік гімназіі-каледжа мастацтваў здаў беларускую мову на 100 балаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика