У Гродне: Ганаровы статус
28.09.2013
—
Разное
|
У наступным годзе культурнай сталіцай Беларусі стане Гродна Эстафету “культурнага” Магілёва ў наступным годзе па рашэнні калегіі Міністэрства культуры Беларусі перахопіць Гродна — горад, вядомы не толькі сваімі архітэктурнымі здабыткамі кшталту Каложскай царквы і Старога замка, але і насычаным культурным жыццём. Тут праводзяцца Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, фестываль лялечных тэатраў “Лялькі над Нёманам” і многія іншыя. Афіцыйна Гродна стане культурнай сталіцай Беларусі з першага студзеня наступнага года. — Зараз ствараецца аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні акцый у Гродна, будзе распрацаваны план мерапрыемстваў, якія пройдуць у горадзе на працягу ўсяго будучага года, — распавёў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік. Гродна стане пятым горадам, які атрымае ганаровы статус “Культурная сталіца Беларусі”. Да Гродна гэты тытул насілі Полацк, Гомель, Нясвіж і Магілёў. Мэта акцыі “Культурная сталіца Беларусі” — зрабіць больш даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх куткоў нашай краіны, садзейнічаць актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых органаў улады, прыцягненню айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступным годзе культурнай сталіцай Беларусі стане Гродна |
|