Прагноз “РГ” спраўдзіўся. Сямён Шапіра - старшыня Мінаблвыканкама
14.11.2013
—
Разное
|
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сямёна Шапіру старшынёй Мінскага аблвыканкама. Пра гэта Магчымы выбар Шапіры мы аргументавалі наступным чынам: "Сямён Шапіра – добрая кандыдатура на старшыню Мінаблвыканкама. Са справамі сталічнай вобласці знаёмы. Ды і ход “кіраўнік несталічнай вобласці – старшыня Мінскага аблвыканкама”, праўда, праз пасаду спікера Савета Рэспублікі, у свой час зрабіла шахматная фігура Барыса Батуры. Нагадаем, Барыс Батура кіраваў Магілёўскай вобласцю ад 2000 года да 2008". Сямён Шапіра нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Рэчань Любанскага раёна Мінскай вобласці. Доктар эканамічных навук , прафесар . Працаваў галоўным эканамістам саўгаса " Камсамолец" (Дзяржынскі раён) старшынёй СКП "Маяк" (Дзяржынскі раён) . У 1998-1999 гадах – дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу. У 1999-2004 гадах працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З 2004 года – генеральны дырэктар ААТ "Агракамбінат " Дзяржынскі " . Ад красавіка 2008 года – Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Ад мая 2010 года – старшыня Гродзенскага аблвыканкама. Старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Краўцова, які да гэтага працаваў старшынёй Пастаяннай камісіі Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы. Аддзел інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сямёна Шапіру старшынёй Мінскага аблвыканкама. |
|