Ашмяны. П'яны кіроўца райаддзела адукацыі прывёз дзяцей на мінскі вакзал. 21.by

Ашмяны. П'яны кіроўца райаддзела адукацыі прывёз дзяцей на мінскі вакзал

15.04.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


45-гадовы кіроўца прывёз школьнікаў на вакзал у Мінску на мікрааўтобусе. Яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Паводле медагляду, у яго крыві было 0,5 праміле алкаголю.

Каля 8:30 сёння, 14 красавіка, дзяржаўтаінспектары спынілі "Газэль" для праверкі дакументаў.

− У інспектараў адразу з'явілася падазрэнне, што кіроўца нецвярозы, яны адчулі рэзкі пах алкаголю. Медагляд паказаў вынік 0,5 праміле, − паведаміла для auto.tut.by прадстаўнік ДАІ Кастрычніцкагка раёна Мінска Вольга Прышчэпа.

Акрамя дзяцей у салоне былі і дарослыя, якія не заўважылі стан кіроўцы.

Сам кіроўца патлумачыў, што вечарам ён выпіў 200 грамаў піва, а ў 5 гадзін раніцы выехаў з Ашмян у Мінск.

На мужчыну, які працуе кіроўцам у аддзеле адукацыі, склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне ў п'яным стане. Аўтамабіль Ашмянскага аддзела адукацыі адправілі на штрафстаянку.

У Мінск выклікалі механіка, які дазволіў кіроўцу выехаць у рэйс.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
45-гадовы кіроўца прывёз школьнікаў на вакзал у Мінску на мікрааўтобусе. Яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Паводле медагляду, у яго крыві было 0,5 праміле алкаголю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика