Маладзечна. Каб паказаць свой BMW, праехаў 2 000 кіламетраў (Фотагалерэя). 21.by

Маладзечна. Каб паказаць свой BMW, праехаў 2 000 кіламетраў (Фотагалерэя)

04.05.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Са сваім чатырохколым сябрам.

Сёння, 3 мая, на стэнс-фестывалі “Граблі” непадалёк ад вёскі Пятроўшчына на Маладзечаншчыне ацэньвалі 88 аўтамабіляў. Яшчэ дзвесці прыехалі, каб вызначыць лепшы.

Заканчэнне фестывалю заўтра, 4 мая, у 12.00.

Пляцоўкай для аўтамабілістаў стаў адукацыйны цэнтр “Лідзія”.

Прыехалі сюды не толькі з розных куткоў Беларусі, але і Расіі. Раману Сакалову з Архангельска нават выдалі спецыяльны дыплом. Ён на сваім BMW праехаў 1953 кіламетры, каб патрапіць на фестываль.


BMW Рамана Сакалова.

Кожны аўтамабіль меў свой нумар. Калі машына спадабалася, за яе нумар галасавалі. Дарэчы, галасаванне было цалкам адкрытым. У ім бралі ўдзел не толькі дарослыя, але і дзеці.

Назіральнікі цікавіліся ў гаспадароў пра ўласцівасці іх аўтамабіляў, дэтальна разглядвалі і шмат фатаграфавалі.

– Найбольш мне спадабалася BMW пад нумарам 23, бо там новыя польскія колы, якія каштуюць 2 000 долараў. Увогуле, здаецца, сэнс гэтага з'езду ў колах аўто і ў пнеўмападвесках, якія гаспадары ўсталёўваюць самі,

– каментуе маладзечанец Руслан Спецыян.

Удзельнікі на спецыяльных паперах адзначалі, на якіх аўто самыя лепшыя колы, падвеска, бампер, каб у канцы з'езду вызначыць сапраўднага пераможцу.

Фестываль ладзяць ужо другі раз. Упершыню ён адбыўся летась.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 3 мая, на стэнс-фестывалі “Граблі” непадалёк ад вёскі Пятроўшчына на Маладзечаншчыне ацэньвалі 88 аўтамабіляў. Яшчэ дзвесці прыехалі, каб вызначыць лепшы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика