На пажары ў мінскай кватэры ўратавалі немаладую пару і іх унучку. 21.by

На пажары ў мінскай кватэры ўратавалі немаладую пару і іх унучку

20.04.2016 10:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Немаладую пару і іх унучку выратавалі на пажары, які здарыўся 19 красавіка ў аўторак у жылым доме па вуліцы Голубева, 26 к. 1 у Мінску. Пра пажар у дыспетчарскую МНС паведамілі суседзі, якія заўважылі дым з вакна кватэры на 8 паверсе. Паводле сведкаў, у вакне задымленай кватэры быў бачны чалавек, якому патрэбная была дапамога. Адчыняючы акно, ён разбіў шкло.

Як высветлілі пажарныя, якія прыбылі на месца здарэння, на лесвічнай пляцоўцы паміж 8 і 9 паверхамі адбылося ўзгаранне маёмасці, ад чаго дым пачаў пранікаць у бліжэйшыя кватэры. Пажар ліквідавалі. З кватэры на 8 паверсе выратавалі пенсіянера 1948 года нараджэння, пенсіянерку 1954 года нараджэння і іх унучку-школьніцу 2009 года нараджэння. Пацярпелыя атруціліся прадуктамі гарэння, а дзядуля атрымаў яшчэ і парэзы рук. Усе трое шпіталізаваныя.

Прычынай здарэння магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём або падпал, перадае прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Немаладую пару і іх унучку выратавалі на пажары, які здарыўся 19 красавіка ў аўторак у жылым доме па вуліцы Голубева, 26 к. 1 у Мінску. Пра пажар у дыспетчарскую МНС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика