Мінчук пасварыўся з жонкай, скраў аўтобус і паехаў па горадзе (фота). 21.by

Мінчук пасварыўся з жонкай, скраў аўтобус і паехаў па горадзе (фота)

21.04.2016 19:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: onliner.by

Мінчук пасварыўся з жонкай, скраў аўтобус і паехаў па горадзе. Здарэнне адбылося 21 красавіка а 6-й раніцы. Аўтобус Setra, які належыць прыватнай асобе, знаходзіўся на стаянцы па Батанічнай вуліцы, якая ахоўваецца. 24-гадовы мужчына завёў яго, знёс браму стаянкі, выехаў на Акадэмічную вуліцу і паехаў у бок праспекта Незалежнасці. Але не даехаў, яго спынілі і затрымалі, паведаміла сайту onliner.by прэс-сакратар ДАІ Першамайскага раёна сталіцы Кацярына Журымская.

Адзначаецца, што медасведчанне паказала больш за 1,5 праміле алкаголя ў зламысніка. Праводзіцца праверка. На здымках відаць, што ў аўтобусе выбітае шкло. Пры якіх абставінах гэта адбылося, невядома.

Малады чалавек распавёў, што пасля сваркі з жонкай зняў з карткі заробак і гуляў у начным клубе, ужываў алкаголь. Што было далей, ён не памятае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: onliner.by Мінчук пасварыўся з жонкай, скраў аўтобус і паехаў па горадзе. Здарэнне адбылося 21 красавіка а 6-й раніцы. Аўтобус Setra, які належыць прыватнай асобе,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика