Тры салігорцы прыехалі ў Магілёў, каб пастраляць па мінаках
16.05.2016 15:36
—
Разное
|
Фота: freesmi.by Зранку 14 траўня ў магілёўскую міліцыю паступіла паведамленне, што невядомыя людзі страляюць з пнеўматычнага пісталета па мінаках. Потым стралкі селі ў чорны джып і з’ехалі, пішуць Міліцыя ўвяла план “Перахоп” і праз 10 хвілін затрымала падазроны аўтамабіль. У машыне былі тры хлопцы — 19, 21 і 22 гадоў, а таксама дзяўчына. Усе затрыманыя — жыхары Салігорска. Пры аглядзе багажніка аўтамабіля быў знойдзены пнеўматычны пісталет маркі “ПМ”. Праваахоўнікі склалі на затрыманых адміністратыўны пратакол за дробнае хуліганства. На іх могуць пачаць крымінальную справу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: freesmi.by Зранку 14 траўня ў магілёўскую міліцыю паступіла паведамленне, што невядомыя людзі страляюць з пнеўматычнага пісталета па мінаках. Потым стралкі селі... |
|