На пажары пад Стоўбцамі загінулі маці і дзіця (фота). 21.by

На пажары пад Стоўбцамі загінулі маці і дзіця (фота)

17.05.2016 09:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

У ноч на 17 траўня ў 1.19 ратавальнікі Стаўбцоўскага раёна атрымалі паведамленне, што ў вёсцы Цеснавая-1 гарыць драўляны жылы дом. Пра пажар паведаміла адна з жыхарак вёскі.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, будынак быў ахоплены полымем. Паведамляецца, што ў хаце пражывала жанчына, работніца мясцовага прадпрыемства, яе сын-другакласнік і грамадзянскі муж. На момант пажару мужчыны не было ў доме — ён знаходзіўся на працы.

Калі ратавальнікі разабралі канструкцыі, то на ложку ў пакоі знайшлі загінулага хлопчыка. На падлозе побач ляжала яго маці, перадае прэс-служба МНС.

Прычына пажару высвятляецца. Адной з версій пажару называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У ноч на 17 траўня ў 1.19 ратавальнікі Стаўбцоўскага раёна атрымалі паведамленне, што ў вёсцы Цеснавая-1 гарыць драўляны жылы дом. Пра пажар паведаміла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика