Гімназіст, які параніў настаўніцу: вучыўся амаль на выдатна, быў ураўнаважаным. 21.by

Гімназіст, які параніў настаўніцу: вучыўся амаль на выдатна, быў ураўнаважаным

24.05.2016 19:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напад на настаўніцу рускай мовы ў мінскай гімназіі №74 стаўся нечаканасцю для многіх вучняў. Рэч у тым, што аднакласнікі і іншыя знаёмыя і блізка не чакалі ад 16-гадовага Д. такога ўчынку.

“Добра яго ведаю і вельмі даўно. Спакойны хлопец. Ніколі не было такога, каб ён выяўляў агрэсію. І ён заўжды быў ураўнаважаным. Добры вучань, амаль што выдатнік. Ворагаў у яго не было, нармальна меў зносіны з усімі, але асабліва ні з кім не збліжаўся”, — расказвае пра падазраванага яго аднакласніца.

Вучань гімназіі, які папрасіў прадставіць яго пад псеўданімам К.M., сцвярджае, што Д. вучыўся на дзявяткі і дзясяткі. Праблемы ў яго былі толькі па рускай мове.

“Здаецца, у чвэрці яму паставілі сем балаў. З-за гэтага і мог здарыцца канфлікт”, — паведамляе К.M.

Апроч вучобы Д. займаўся рукапашным боем. Ёсць дакладная інфармацыя, што два гады таму ён займаў першае месца на першынстве Беларусі ў вагавай катэгорыі 55 кг.

“Трэніраваўся ён даўно і заняткі гэтыя не спыняў. Але гэта рукапашны бой, яго трэніроўкі з гэтым выпадкам ніяк не звязаныя”, — лічыць аднакласніца Д.

“Ён быў даволі замкнутым чалавекам, нідзе не свяціўся, амаль ніколі пра яго не размаўлялі. А з аднакласнікамі былі добрыя адносіны”, — кажа пра падазраванага яшчэ адна крыніца з гімназіі №74. 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напад на настаўніцу рускай мовы ў мінскай гімназіі №74 стаўся нечаканасцю для многіх вучняў. Рэч у тым, што аднакласнікі і іншыя знаёмыя і блізка не чакалі ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика