У Лунінецкім раёне 15-гадовы падлетак загінуў пад грузавым цягніком. 21.by

У Лунінецкім раёне 15-гадовы падлетак загінуў пад грузавым цягніком

25.05.2016 13:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Лунінецкім раёне пад коламі грузавога цягніка загінуў 15-гадовы падлетак. Трагічны выпадак адбыўся 23 траўня каля 23.00. Як паведамляе “Медыя-Палессе”, хлопец паклаў галаву на рэйкі проста перад саставам цягніка.

У Лунінецкім аддзеле ўнутраных справаў на транспарце выданню паведамілі, што састаў у момант здарэння толькі адправіўся са станцыі Лунінец і рухаўся з хуткасцю 20-30 кіламетраў на гадзіну. Машыніст убачыў сілуэт каля пуцей і стаў сігналіць, але падлетак лёг на рэйкі перад самым саставам.

Загінулы вучыўся на першым курсе Лунінецкага каледжа сельгасвытворчасці, быў адзіным сынам у маці. Суседзі кажуць пра яго, як пра спакойнага хлопца без шкодных звычак.

Іншыя акалічнасці справы цяпер высвятляе райаддзел Следчага камітэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лунінецкім раёне пад коламі грузавога цягніка загінуў 15-гадовы падлетак. Трагічны выпадак адбыўся 23 траўня каля 23.00. Як паведамляе “Медыя-Палессе”, хлопец...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика