У бальніцы памёр мужчына, які падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. 21.by

У бальніцы памёр мужчына, які падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску

26.05.2016 20:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

У бальніцы памёр 56-гадовы мужчына, які 28 красавіка падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Як паведамляла Еўрарадыё, АМАПаўцы хутка патушылі агонь, аказалі меддапамогу і выклікалі "хуткую". Мужчына атрымаў моцныя апёкі цела, яго стан ацэньвалі як стабільна цяжкі. Праваахоўнікі знайшлі перадсмяротную запіску, што дало падставу меркаваць пра спробу суіцыду. Высветлілася, што мужчына, жыхар Мінскага раёна, развёўся з жонкай і яму не давалі магчымасці бачыцца з дзіцём столькі, колькі ён хацеў. Зварот у Вярхоўны суд і ў Адміністрацыю прэзідэнта жаданага для яго выніку не далі.

Як паведаміў sputnik.by афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, мужчына памёр яшчэ 22 траўня. Паводле яго слоў, праверка па факце здарэння на Кастрычніцкай плошчы працягваецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net У бальніцы памёр 56-гадовы мужчына, які 28 красавіка падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Як паведамляла Еўрарадыё, АМАПаўцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика