У Гродне 6-гадовая дзяўчынка памерла пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны
01.06.2016 11:26
—
Разное
|
У Гродне 6-гадовая дзяўчынка памерла пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны супраць паратыту, адру і краснухі. Трагічнае здарэнне адбылося 31 траўня каля 16.00 ў дзіцячай паліклініцы № 1 абласнога цэнтра. Дзяўчынцы зрабілі ўкол, пасля чаго яе стан рэзка пагоршыўся. Нягледзячы на аказаную дапамогу, дзіця сканала ў прысутнасці сваёй маці. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Падчас агляду месца здарэння ўзятыя ампулы з вакцынамі, скарыстаныя ампулы і шпрыцы, медпрэпараты з кабінета прышчэпак. Апроч таго, да матэрыялаў крымінальнай справы далучаная для вывучэння ўся медыцынская дакументацыя, фінансава-бухгалтарскія дакументы на атрыманне вакцын. Прызначаныя судова-медыцынская і шэраг іншых экспертыз. Дапытваюцца медыцынскія работнікі паліклінікі і пацыенты. У дачыненні да медработнікаў не выкарыстоўвалася мера стрымання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне 6-гадовая дзяўчынка памерла пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны супраць паратыту, адру і краснухі. Трагічнае здарэнне адбылося 31 траўня каля 16.00 ў...
|
|