У Магілёве знайшлі труп мужчыны ў забетаніраванай яме гаража. 21.by

У Магілёве знайшлі труп мужчыны ў забетаніраванай яме гаража

03.06.2016 11:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Труп 36-гадовага мужчыны знайшлі ў ноч на 3 чэрвеня ў Магілёве ў забетаніраванай яме гаража. Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскай вобласці, мужчына знік у ноч на 21 траўня і яго абвясцілі ў вышук. Следчыя вылучылі крымінальную версію яго знікнення і ў выніку яна пацвердзілася.

Як выявілася, загінулы меў даўнія непрыязныя адносіны з двума жыхарамі Магілёва 1968 і 1976 гадоў нараджэння. Увечары перад яго знікненнем мужчыны прыехалі дадому да свайго непрыяцеля і збілі яго да смерці. Адзін з падазраваных у забойстве меў уласную фірму — труп вывезлі да яго на працу, у гараж з агляднай ямай. У яме вырылі дадатковую яму, скінулі туды цела ахвяры і забетаніравалі паверхню. Рэчы пацярпелага развезлі па розных частках горада і там спалілі.

Абодвух падазраваных затрымалі. Яны і далі паказанні, паводле якіх міліцыя знайшла цела забітага магілеўчаніна. Расследуецца крымінальная справа паводле артыкула 139 (забойства) Крымінальнага кодэксу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Труп 36-гадовага мужчыны знайшлі ў ноч на 3 чэрвеня ў Магілёве ў забетаніраванай яме гаража. Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскай вобласці, мужчына знік у ноч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика