"Тэлефонны тэрарыст" замініраваў царкву ў Віцебску. 21.by

"Тэлефонны тэрарыст" замініраваў царкву ў Віцебску

09.06.2016 09:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: v-kurse.ru

З выпадкам "тэлефоннага тэрарызму" сутыкнуліся праваахоўнікі ў Віцебску. паведамляе прэс-служба МУС.

Прыкладна а палове восьмай вечара 8 чэрвеня на нумар "102" у Віцебску затэлефанаваў мужчына і заявіў, што ў верхнім храме Успенскага сабора адбудзецца выбух. Спецыялісты правялі комплекс мерапрыемстваў у Свята-Успенскім кафедральным саборы і храме Уваскрасення Хрыстовага, але выбуховых прыстасаванняў там не выявілі.

Высветлілася, што тэлефанаваў нецвярозы 36-гадовы непрацуючы віцяблянін. Мужчыну затрымалі. Высветлілася, што ён ужо быў судзімы за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: v-kurse.ru З выпадкам "тэлефоннага тэрарызму" сутыкнуліся праваахоўнікі ў Віцебску. паведамляе прэс-служба МУС. Прыкладна а палове восьмай вечара 8 чэрвеня на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика