У Мінску ўратавалі 17-гадовую дзяўчыну, якая хавалася ад пажару ў шафе
10.06.2016 11:08
—
Разное
|
![]() Фота: МНС Сталічныя пажарныя выратавалі 17-гадовую дзяўчыну, якая хавалася ад агню ў шафе. Здарэнне адбылося раніцай 9 чэрвеня. Ад жыхароў дома па вуліцы Народнай паступіла паведамленне, што гарыць адна з кватэр. На момант прыбыцця экстраных службаў назіралася адкрытае гарэнне памяшкання на другім паверсе пяціпавярховага дома. Выратавальнікі знайшлі ў шафе 17-гадовую дачку гаспадыні кватэры. Невядома, чаму дзяўчына вырашыла хавацца ад агню такім чынам. Пацярпелая ў непрытомным стане была перададзеная брыгадзе хуткай дапамогі і дастаўленая ў лякарню з атручэннем прадуктамі гарэння ў крайне цяжкім стане, Агонь пашкодзіў маёмасць у жылым пакоі, карыторы і кухні, закураныя кватэра і пад’езд. У якасці прычыны пажару разглядаюць неасцярожнасць пры курэнні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Сталічныя пажарныя выратавалі 17-гадовую дзяўчыну, якая хавалася ад агню ў шафе. Здарэнне адбылося раніцай 9 чэрвеня. Ад жыхароў дома па вуліцы Народнай...
|
|