20-гадовы хлопец загінуў пад цягніком "Брэст — Масква"
13.06.2016 15:34
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: ria.ru Пад Баранавічамі 20-гадовы хлопец загінуў пад цягніком. Ён ішоў па рэйках і не рэагаваў на гукавыя сігналы, якія падаваў машыніст лакаматыва. Як інфармуе Пасля таго, як хлопец трапіў пад лакаматыў, яго цела яшчэ працягнула каля кіламетра, пакуль цягнік не спыніўся. Вядома, што загінулы — жыхар Нясвіжскага раёна. Ён вяртаўся з Барысава, дзе быў у знаёмых на прысязе. Сам ён у войску адслужыў і вярнуўся дахаты вясной 2016-га. Інспектар прафілактыкі Баранавіцкага АУС на транспарце Яўген Нагавіцын кажа, што праваахоўнікі высвятляюць дзіўныя акалічнасці здарэння. Напрыклад, малады чалавек павінен быў выйсці ў Гарадзеі, але чамусьці апынуўся каля Юшкавічаў. Не выключаецца, што адбыўся суіцыд. Прызначаныя экспертызы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: ria.ru Пад Баранавічамі 20-гадовы хлопец загінуў пад цягніком. Ён ішоў па рэйках і не рэагаваў на гукавыя сігналы, якія падаваў машыніст...
|
|