Жанчына, якая 12 гадоў таму забіла немаўля, атрымала 10,5 года пазбаўлення волі
13.06.2016 16:38
—
Разное
|
Фота: Fotolia 36-гадовая жанчына, жыхарка Лунінецкага раёна, якая 12 гадоў таму забіла свайго нованароджанага сына, атрымала 10,5 года пазбаўлення волі. Такое рашэнне 13 чэрвеня прыняла Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда, інфармуе Жанчына нарадзіла дзіця ў прыбіральні інтэрната ў Брэсце. Пасля гэтага яна закрыла яму рукой нос і рот, немаўля задыхнулася. Цела зламысніца схавала ў дарожную сумку і вынесла з будынка, выкінула ў кантэйнер са смеццем. Пра гэты свой учынак, як і пра цяжарнасць, жанчына нікому не распавядала. На той час у жыхаркі Лунінецкага раёна ўжо было малое дзіця, якое выхоўвала яе маці. Злачынства ўдалося раскрыць толькі нядаўна. Летась жанчына трапіла пад следства пасля таго, як нанесла цяжкія цялесныя пашкоджанні свайму сужыцелю ў Лунінецкім раёне. Праваахоўнікі даведаліся, што яна можа мець дачыненне да забойства немаўляці. Былі праведзеныя даследаванні, якія пацвердзілі, што жанчына — біялагічная маці дзіцяці. У студзені 2016-га яе затрымалі. Жанчыну прызналі вінаватай у "наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане" (п. 2 ч. 2 арт. 139 КК). Тэрмін зняволення яна будзе адбываць у папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу. Як інфармуе Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia 36-гадовая жанчына, жыхарка Лунінецкага раёна, якая 12 гадоў таму забіла свайго нованароджанага сына, атрымала 10,5 года пазбаўлення волі. Такое рашэнне 13...
|
|