У Докшыцкім раёне 3-гадовая дзяўчынка загінула пад коламі аўто
15.06.2016 10:48
—
Разное
|
У Докшыцкім раёне 3-гадовая дзяўчынка загінула пад коламі аўто. Здарэнне адбылося раніцай 14 чэрвеня. Жыхар Докшыцаў 1966 года нараджэння ехаў на машыне “Сітраен” каля вёскі Юхноўка. У пэўны момант на дарогу нечакана выбегла дзіця і трапіла пад аўтамабіль. Дзяўчынка была жыхаркай вёскі Пруднікі, перадае Таксама ў свежую крымінальную зводку трапілі яшчэ тры здарэнні з гібеллю людзей. Увечары 14 чэрвеня ў вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 37-гадовы мінчанін на аўтамабілі “Міцубісі” выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавіком “Рэно” і загінуў. Каля вёскі Сіманавічы ў Драгічынскім раёне кіроўца, пазбаўлены правоў да 2018 года, збіў на машыне “Аўдзі” раварыстку, мяцовую жыхарку. Жанчына 1966 года нараджэння загінула. Вінаватага ў здарэнні аўтамабіліста давялося затрымліваць па плане “Перахоп”. У Магілёве жыхар вёскі Вейна на машыне “ГАЗ” збіў на нерэгуляваным пераходзе мясцовую жыхарку, 23-гадовую дзяўчыну. Пацярпелая памерла ў лякарні праз некалькі гадзінаў пасля здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Докшыцкім раёне 3-гадовая дзяўчынка загінула пад коламі аўто. Здарэнне адбылося раніцай 14 чэрвеня. Жыхар Докшыцаў 1966 года нараджэння ехаў на машыне “Сітраен”...
|
|