Пенсіянер тры месяцы "мініраваў" тралейбусы ў абласным цэнтры
17.06.2016 08:00
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net 72-гадовы жыхар Гомеля тры месяцы "мініраваў" тралейбусы ў абласным цэнтры. У міліцыю перыядычна тэлефанавалі неабыякавыя грамадзяне, якія паведамлялі пра пакеты і скруткі ў тралейбусах. Кожны раз праводзілася эвакуацыя пасажыраў, на месца прыязджала міліцыя, сапёры, ратавальнікі, інфармуе Унутры пакетаў, пераматаных скотчам, знаходзіліся ачысткі ад бульбы або буракоў. Таксама ва ўсіх васьмі выпадках прыкладаліся запіскі з тэкстамі накшталт "любімаму ўнучку у дзень нараджэння ад бабулі". У выніку аператыўных мерапрыемстваў праваахоўнікі выйшлі на пенсіянера, які ім прызнаўся ў зробленым. Мужчына не змог уцямна патлумачыць свае ўчынкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net 72-гадовы жыхар Гомеля тры месяцы "мініраваў" тралейбусы ў абласным цэнтры. У міліцыю перыядычна тэлефанавалі неабыякавыя грамадзяне,...
|
|