Фотафакт: у "чорных капальнікаў" забралі кулямёты і дзясяткі гранат
28.06.2016 12:58
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by УСК па Мінскай вобласці расследуе крымінальную справу ў адносінах двух "чорных капальнікаў". Гэта — 48-гадовы жыхар Віцебска і 36-гадовы жыхар Мінскага раёна. Працяглы час мужчыны займаліся незаконным пошукам зброі і боепрыпасаў у месцах баёў падчас Другой сусветнай вайны. Знойдзенае яны рамантавалі, аднаўлялі, а пасля прадавалі. Затрыманым выставілі абвінавачанне ў незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы і рэалізацыі агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, здзейсненых групай асоб па папярэдняй змове (ч. 3 арт. 295 КК). Праваахоўнікі высвятляюць усе эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці "чорных капальнікаў". Дарэчы, сёлета УСК па Мінскай вобласці распачало больш за 40 крымінальных спраў аб незаконных дзеяннях у адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by УСК па Мінскай вобласці расследуе крымінальную справу ў адносінах двух "чорных капальнікаў". Гэта — 48-гадовы жыхар Віцебска і 36-гадовы жыхар Мінскага...
|
|