Міліцыянт дапамог пенсіянерцы знайсці 5000 долараў, якія яна сама схавала. 21.by

Міліцыянт дапамог пенсіянерцы знайсці 5000 долараў, якія яна сама схавала

29.06.2016 14:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: dzyannica.by

У міліцыю Кастрычніцкага РУУС Мінска звярнулася 60-гадовая пенсіянерка-інвалід. Жанчына заявіла, што ў яе з кватэры зніклі 5000 долараў ЗША.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, на месца здарэння адразу выехаў намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку раённага ўпраўлення маёр міліцыі Канстанцін Блажэй. Высветліўшы абставіны здарэння і правёўшы агляд кватэры, афіцэр знайшоў зніклыя грошы. Як выявілася, жанчына паклала іх у шафу, а потым з-за ўзросту і захворвання забылася, што перахавала буйную суму валюты.

Мінчанка падзякавала супрацоўніку міліцыі за дапамогу ў пошуку грошай і разуменне сітуацыі.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: dzyannica.by У міліцыю Кастрычніцкага РУУС Мінска звярнулася 60-гадовая пенсіянерка-інвалід. Жанчына заявіла, што ў яе з кватэры зніклі 5000 долараў ЗША. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика