Сем’ям загінулых рабочых Наваполацкай ЦЭЦ выплацяць па 20 тысяч новых рублёў. 21.by

Сем’ям загінулых рабочых Наваполацкай ЦЭЦ выплацяць па 20 тысяч новых рублёў

01.07.2016 16:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Следчы камітэт

Сем’ям загінулых рабочых філіялу Наваполацкай ЦЭЦ выплацяць па 20 тысяч рублёў (200 мільёнаў да дэнамінацыі). Такое рашэнне прыняў суд Наваполацка. Суд прызнаў вінаватымі ў трагічным здарэнні двух адказных супрацоўнікаў прадпрыемства, якія працавалі на пасадах начальніка і старшага майстра турбіннага цэха. Яны асуджаныя паводле ч.3 арт.306 КК (парушэнне правілаў аховы працы): аднаму далі 3 гады і шэсць месяцаў, другому — 3 гады.

Прысуд вынесены з умоўным непрымяненнем пакарання, калі фігуранты не здзейсняць злачынстваў цягам трох і двух гадоў адпаведна, інфармуе БЕЛТА. Кампенсацыю сем’ям загінулых павінна выплаціць РУП “Віцебскэнерга”.

Інцыдэнт з гібеллю дваіх рабочых адбыўся ў верасні 2014 года палчас рамонтных работ на трубаправодзе Наваполацкай ЦЭЦ. Адбыўся выкід паравадзяной сувязі і людзі атрымалі смяротныя траўмы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Сем’ям загінулых рабочых філіялу Наваполацкай ЦЭЦ выплацяць па 20 тысяч рублёў (200 мільёнаў да дэнамінацыі). Такое рашэнне прыняў суд...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика