Мінчанін разыграў абрабаванне кватэры сваіх бацькоў. 21.by

Мінчанін разыграў абрабаванне кватэры сваіх бацькоў

14.07.2016 18:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


22-гадовы мінчанін інсцэніраваў абрабаванне кватэры бацькоў, каб вырашыць свае матэрыяльныя праблемы. 8 ліпеня ён звярнуўся ў міліцыю з заявай пра напад на жыллё бацькоў. Са словаў хлопца, на яго напалі двое зламыснікаў, калі ён заходзіў у кватэру, скруцілі, запхнулі ў памяшканне, збілі, скралі мабільнік і грошы, а затым уцяклі.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку заняліся гэтым выпадкам і сталі высвятляць абставіны нападу. Яны апыталі суседзяў і іншых мясцовых жыхароў, аналізавалі матэрыялы з камер відэаназірання. Апроч таго, следчыя вывучалі і асобу заяўніка. Высветлілася, што хлопец мае матэрыяльныя праблемы, пасля чаго міліцыя вылучыла версію разыгранага абрабавання.

Версія пацвердзілася дзякуючы сабраным доказам і праверцы на дэтэктары хлусні — сам пацярпелы і быў арганізатарам і выканаўцай злачынства. Ён скраў у бацькоў ноўтбук, грошы і залатыя ўпрыгожанні і падаў справу як налёт на кватэру. Хлопец прызнаўся ў злачынстве і дапамог вярнуць скрадзенае. Цяпер вырашаецца пытанне пра распачынанне супраць яго крымінальнай справы паводле арт.400 (заведама ілжывы данос аб здзейсненым злачынстве), перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22-гадовы мінчанін інсцэніраваў абрабаванне кватэры бацькоў, каб вырашыць свае матэрыяльныя праблемы. 8 ліпеня ён звярнуўся ў міліцыю з заявай пра напад на жыллё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика