У Івацэвічах трохгадовае дзіця выпала з аўтамабіля падчас руху. 21.by

У Івацэвічах трохгадовае дзіця выпала з аўтамабіля падчас руху

15.07.2016 13:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

У Івацэвічах трохгадовае дзіця выпала з аўтамабіля падчас руху. Здарылася гэта ўвечары 11 ліпеня. 38-гадовы жыхар вёскі Стайкі ехаў у раённым цэнтры на аўтамабілі "Chevrоlet Niva". На заднім пасажырскім сядзенні было дзіця, але без спецыяльнага дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання. Падчас павароту легкавіка на іншую вуліцу хлопчык адчыніў дзверы і ўпаў на праезную частку. Ён атрымаў шматлікія траўмы і быў шпіталізаваны, знаходзіцца ў рэанімацыі Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка, інфармуе ДАІ Брэсцкай вобласці.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінаблвыканкама, у Пухавіцкім раёне ў ДТЗ на аўтадарозе Мінск — Гомель загінула 15-гадовая дзяўчынка. Аўтамабіль "БМВ-523" занесла, ён апынуўся ў кювеце, дзе перакуліўся. Дзяўчынка, якая знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні, не была прышпіленая рамянём бяспекі. Па факце дарожна-транспартнага здарэння распачатая крымінальная справа.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Івацэвічах трохгадовае дзіця выпала з аўтамабіля падчас руху. Здарылася гэта ўвечары 11 ліпеня. 38-гадовы жыхар вёскі Стайкі ехаў у раённым цэнтры на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика