У Мінску група злодзеяў ламала сігналізацыі аўто пры дапамозе сканераў. 21.by

У Мінску група злодзеяў ламала сігналізацыі аўто пры дапамозе сканераў

15.07.2016 20:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Група злодзеяў, якая абкрадала аўтамабілі, затрыманая ў Мінску. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, зламыснікі выкарыстоўвалі спецыяльныя скануючыя прылады для ўзлому аўтасігналізацый: яны перахоплівалі радыёчастату сігналізацыі, пасля чаго без праблем адчынялі машыну і забіралі з яе пакінутыя ў салоне грошы і каштоўныя рэчы. Сумкі, барсеткі і валізы, з якіх кралі рэчы, пакідалі некранутымі, каб пацярпелыя не адразу зазважылі прапажу.

Спачатку міліцыя затрымала дваіх машынных злодзеяў, а на наступны дзень папаліся яшчэ трое — яны дзейнічалі па такой самай схеме. Цяпер следства правярае іх на спрычыннасць да шэрагу іншых аналагічных злачынстваў. Усе пяцёра затрыманых змешчаныя ў следчы ізалятар. Сярод зламыснікаў — 34-гадовы расіянін, якога раней ужо судзілі ў Мінску за крадзеж.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Група злодзеяў, якая абкрадала аўтамабілі, затрыманая ў Мінску. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, зламыснікі выкарыстоўвалі спецыяльныя скануючыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика