СМІ: Камеры назірання зафіксавалі момант закладкі бомбы ў машыну Шарамета. 21.by

СМІ: Камеры назірання зафіксавалі момант закладкі бомбы ў машыну Шарамета

22.07.2016 08:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Супрацоўнікі Федэральнага бюро расследаванняў ЗША сустрэліся з кіраўніцтвам Нацыянальнай паліцыі Украіны і кіраўнікамі следства па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета. Паводле звестак крыніцаў у паліцыі, сустрэча адбылася ў чацвер, 21 ліпеня, піша ZN.ua.

ФБР пагадзілася даслаць ва Украіну сваіх экспертаў у адказ на просьбу прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Амерыканскія спецыялісты акажуць дапамогу ў правядзенні следчых экспертызаў.  

Цяпер следчая група працуе з аўтамабілем забітага журналіста. Апроч таго, вывучаецца відэа з камер знешняга назірання. Адна з такіх камер зафіксавала момант закладкі выбухоўкі пад машыну Алены Прытулы ў ноч з 19 на 20 ліпеня.

Нагадаем, што журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. Аўтамабіль, за рулём якога ён быў, узарваўся — пад сядзенне кіроўцы заклалі бомбу, якую хутчэй за ўсё запусцілі дыстанцыйна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Федэральнага бюро расследаванняў ЗША сустрэліся з кіраўніцтвам Нацыянальнай паліцыі Украіны і кіраўнікамі следства па справе аб забойстве...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика