Студэнт універсітэта культуры зняў майткі на школьнай дыскатэцы. 21.by

Студэнт універсітэта культуры зняў майткі на школьнай дыскатэцы

03.08.2016 20:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gutefrage.net

Скандальным здарэнне завяршылася дыскатэка ў адной са школаў Астраўца, піша "СБ — Беларусь сегодня".

Былы вучань школы Арцём К. прыехаў у родны горад адпачыць. Сам хлопец ужо вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Завітаў ён увечары на школьную дыскатэку, дзе былі вучні 8-11-х класаў у прысутнасці настаўнікаў.

Малады чалавек вырашыў ажывіць мерапрыемства і прапанаваў конкурс. Будучы культработнік агучыў умовы гульні: выйграе той, хто зможа перад усімі зняць з сябе як мага больш прадметаў вопраткі. Удзельнікі па чарзе называлі лічбы, колькі прадметаў адзення трэба зняць з сябе.

Калі назвалі лічбу "дзевяць", ніхто са школьнікаў не наважыўся распранацца дагала. Тады арганізатар конкурсы ўскочыў на сцэну і сцягнуў з сябе майткі. Як піша выданне, гульня на гэтым скончылася, дыскатэка таксама.

Дырэктарка школы падала ў міліцыю заяву на былога выпускніка. На маладога чалавека пачалі крымінальную справу за хуліганства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gutefrage.net Скандальным здарэнне завяршылася дыскатэка ў адной са школаў Астраўца, піша "СБ — Беларусь сегодня". Былы вучань школы Арцём К. прыехаў у родны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика