З перакуленага бензавоза ў Віцебску вылілася больш за 2 тоны дызпаліва (фота). 21.by

З перакуленага бензавоза ў Віцебску вылілася больш за 2 тоны дызпаліва (фота)

04.08.2016 14:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

4 жніўня ў Віцебску а 9-й гадзіне раніцы падчас аўтааварыі перакуліўся бензавоз. Пра ДТЗ ратавальнікам паведамілі відавочцы.

На месцы здарэння, як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, выявілася, што сутыкнуліся бензавоз ГАЗ 53 і грузавы аўтамабіль МАЗ. Бензавоз пры ДТЗ перакуліўся, і з яго вылілася 2,4 тоны дызельнага паліва — гэта каля паловы ад агульнага аб'ёму паліва.

Ратавальнікі наклалі пенную падушку. Бензавоз з месца здарэння прыбралі кранам. Перапампоўкай паліва з глебы заняўся МАЗ, які прыбыў на месца аварыі. Каб паліва не трапіла ў раку Лучосу, якая цячэ паблізу, былі ўсталяваныя тры бонавыя загароды, месца здарэння абвалавалі пяском. У раку распылілі абсарбент, каб сабраць нафтапрадукты, якія трапілі ў ваду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 4 жніўня ў Віцебску а 9-й гадзіне раніцы падчас аўтааварыі перакуліўся бензавоз. Пра ДТЗ ратавальнікам паведамілі відавочцы. На месцы здарэння, як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика