У Брэсце будуць судзіць кіроўцу грузавіка, які насмерць збіў жанчыну. 21.by

У Брэсце будуць судзіць кіроўцу грузавіка, які насмерць збіў жанчыну

05.08.2016 16:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Следчы камітэт

У Брэсце будуць судзіць кіроўцу грузавіка, які насмерць збіў жанчыну. Следчы камітэт завяршыў расследаванне гэтай крымінальнай справы і прыйшоў да высновы, што прычынай здарэння стала грубае парушэнне правілаў дарожнага руху з боку аўтамабіліста.

Інцыдэнт адбыўся 19 траўня каля 17.45 на дваравой тэрыторыі аднаго з дамоў у Брэсце. Ford Transit, які належаў лагістычнай кампаніі, вёз прадукты харчавання ў бліжэйшую краму, размешчаную ў жылой зоне. Кіроўца рухаўся заднім ходам, каб пад’ехаць да месца разгрузкі тавараў. За рулём быў 31-гадовы мясцовы жыхар. Калі ла гандлёвага павільёна засталося метраў 10, ён збіў жанчыну заднімі коламі — яна ішла папутным кірунку, то бок, была спінай да кіроўцы. 44-гадовая жанчына атрымала траўмы, ад якіх памерла ў лякарні на наступны дзень.  

Па выніках расследавання, кіроўца груба парушыў пункт 73 Правілаў дарожнага руху: рух заднім ходам транспартнага сродку дазволены толькі тады, калі ён не стварае перашкодаў для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Пры гэтым трэба забяспечыць бяспеку дарожнага руху і пры неабходнасці скарыстацца дапамогай іншых асобаў, якія маглі б паведаміць пра сітуацыю з-зажу транспартнага сродку. Таксама былі парушаныя патрабаванні пункту 135 ПДР — у жылой зоне пешаходы маюць перавагу перад транспартнымі сродкамі.

Кіроўцу выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 артю 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека) КК Беларусі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт У Брэсце будуць судзіць кіроўцу грузавіка, які насмерць збіў жанчыну. Следчы камітэт завяршыў расследаванне гэтай крымінальнай справы і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика