На адной з памежных заставаў каля Бераставіцы застрэліўся памежнік
11.08.2016 16:42
—
Разное
|
![]() Фота: brestcity.com На адной з памежных заставаў каля Бераставіцы каля 10-й гадзіны раніцы 10 жніўня застрэліўся памежнік. Пра гэта паведамляе Паведамляецца, што малады чалавек падчас дзяжурства зайшоў у падсобнае памяшканне і стрэліў у сябе з табельнай зброі. Пра загінулага вядома няшмат. Вайскоўцу было 21-22 гады. Ёсць звесткі, што гэта быў вайсковец-кантрактнік. Тэрміновую службу ён праходзіў на гэтай жа заставе, а потым падпісаў кантракт. Прычыны здарэння не паведамляюцца. Некаторыя калегі загінулага выказваюць меркаванне, што прычынай стала няшчаснае каханне. Праверку па факце смерці памежніка праводзіць Гродзенскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: brestcity.com На адной з памежных заставаў каля Бераставіцы каля 10-й гадзіны раніцы 10 жніўня застрэліўся памежнік. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на...
|
|