На Пастаўшчыне на пажары загінула 9-гадовая дзяўчынка-інвалід (фота)
15.08.2016 10:04
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by Трагічны выпадак здарыўся 14 жніўня ў вёсцы Шурпікі Пастаўскага раёна: у пажары загінулі дзевяцігадовая дзяўчынка і знаёмы яе бацькі. Як інфармуе У доме пражываў 39-гадовы гаспадар, які з'яўляўся сацыяльным работнікам па доглядза за сваёй дачкой, інвалідам 3-й групы. Бабуля дзяўчынкі памерла 4 жніўня. Паведамляецца, што напярэдадні, у суботу, да бацькі дзяўчынкі прыйшоў знаёмы і яны разам выпівалі, а потым прылеглі адпачыць. Пажар заўважылі будаўнікі з суседняга дома. Яны выклікалі ратавальнікаў, а самі выламалі ўваходныя дзверы і выцягнулі на вуліцу гаспадара, які ляжаў каля дзвярэй. Зайсці ў дом яшчэ раз будаўнікам перашкодзіла моцнае задымленне і агонь. Ратавальнікі выявілі на кухні цела дачкі гаспадара, а ў калідоры — 45-гадовага госця. Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што пажар мог узнікнуць ад неасцярожнасці пры паленні або ад парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Трагічны выпадак здарыўся 14 жніўня ў вёсцы Шурпікі Пастаўскага раёна: у пажары загінулі дзевяцігадовая дзяўчынка і знаёмы яе бацькі. Як інфармуе... |
|