У Мінску ўначы гарэў інтэрнат трамвайнага парку (фота). 21.by

У Мінску ўначы гарэў інтэрнат трамвайнага парку (фота)

19.08.2016 13:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Мінску ўначы гарэў інтэрнэт №2 трамвайнага парку — будынак інтэрната размешчаны па вуліцы Батанічнай,7. Паведамленне пра пажар паступіла 19 жніўня ў 4.45 ад вахцёра. На момант прыбыцца пажарных з акна на чацвёртым паверсе ішоў дым.

Ачагом узрагання быў пакой №59, дзе з невядомай пакуль прычыны ўспыхнуў агонь. У пакоі жыве 37-гадовая кіроўца трамваю разам з шасцігадовай дачкой і 40-гадовым беспрацоўным мужам. Паводле суседзяў, сям’я характарызуецца пасрэдна. У момант узгарання нікога з жыхароў у пакоі не было.

На час ліквідацыі пажару з будынку інтэрната эвакуявалі 28 чалавек, сярод якіз 5 дзяцей. Ніхто не пацярпеў. У пакоі пашкоджаная маёмасць, закураныя сцены і калідор.

Сярод версіяў здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнём, падпал, парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, перадае прэс-служба МНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Мінску ўначы гарэў інтэрнэт №2 трамвайнага парку — будынак інтэрната размешчаны па вуліцы Батанічнай,7. Паведамленне пра пажар паступіла 19 жніўня ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика