У Мінску мужчына параніў нажом ахоўніка начнога клуба
29.08.2016 22:00
—
Разное
|
У Мінску 40-гадовы мужчына параніў нажом ахоўніка начнога клуба, які месціцца па вуліцы Смаленскай. Здарэнне адбылося а 6-й гадзіне раніцы 28 жніўня. Мужчыну затрымалі яшчэ да прыезду міліцыі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "замах на забойства". Зламысніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Пацярпелы, які атрымаў нажавыя раненні мяккіх тканак грудной клеткі і патылічнай вобласці, шпіталізаваны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску 40-гадовы мужчына параніў нажом ахоўніка начнога клуба, які месціцца па вуліцы Смаленскай. Здарэнне адбылося а 6-й гадзіне раніцы 28 жніўня. Як інфармуе...
|
|