Брэсцкія памежнікі абстралялі кантрабандыстаў мяса (фота)
30.08.2016 07:24
—
Разное
|
![]() Фота: gpk.gov.by Кантрабандыстаў вялікай партыі мяса злавілі брэсцкія памежнікі ўначы 28 жніўня. Для таго, каб спыніць зламыснікаў, памежнікі былі вымушаныя ўжыць зброю, інфармуе Нарад заўважыў два аўтамабілі, якія рухаліся ад дзяржаўнай мяжы з Украінай углыб беларускай тэрыторыі. Памежнікі пачалі пераследаваць машыны і запатрабавалі спыніцца. Аднак кіроўцы праігнаравалі патрабаванне і паспрабавалі ўцячы. Пасля гэтага памежнікі абстралялі аўтамабілі і прабілі колы. Толькі так удалося спыніць два аўтамабілі Мitsubishi. Кіравалі імі, як выявілася, два жыхары Маларыты. У аўтамабілях былі 44 тушы буйной рагатай жывёлы. Яны дастаўленыя ў аддзел памежнай службы "Маларыта" для далейшага разгляду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gpk.gov.by Кантрабандыстаў вялікай партыі мяса злавілі брэсцкія памежнікі ўначы 28 жніўня. Для таго, каб спыніць зламыснікаў, памежнікі былі вымушаныя ўжыць... |
|