У Столінскім раёне згарэла прыватная крама. 21.by

У Столінскім раёне згарэла прыватная крама

03.09.2016 12:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прыватная крама згарэла гэтай ноччу ў вёсцы Сямігосцічы Столінскага раёна. Гандлёвы аб’ект “Верас” належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. Гэта драўляны будынак з блочнай прыбудовай.

Агонь знішчыў дах, закурыў сцены, пашкодзіў драўлянае перакрыцце і маёмасць, якая знаходзілася ў краме. Пацярпелых у выніку здарэння няма.

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне кандыцыянера, якое адбылося праз парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыватная крама згарэла гэтай ноччу ў вёсцы Сямігосцічы Столінскага раёна. Гандлёвы аб’ект “Верас” належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. Гэта драўляны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика