У Мінску на прыпынку БМВ збіў мужчыну (фота)
20.09.2016 11:45
—
Разное
|
Фота: Alexey Klimovich / Facebook Трагічнае ДТЗ адбылося зранку 20 верасня ў Мінску на скрыжаванні вуліцаў Кальварыйскай і Гусоўскага. Як паведаміла ў Фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Марына Дранькова, каля 6-й гадзіны раніцы 26-гадовы кіроўца БМВ выехаў з праезнай часткі на тратуар. На прыпынку "вуліца Гусоўскага" ён збіў 55-гадовага мінака. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння. На кіроўцу пачалі крымінальную справу. Упраўленне Следчага камітэта просіць відавочцаў падзеі адгукнуцца па тэлефонах 8 017 222-25-10 і 8 017 222-08-34. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Alexey Klimovich / Facebook Трагічнае ДТЗ адбылося зранку 20 верасня ў Мінску на скрыжаванні вуліцаў Кальварыйскай і Гусоўскага. Як паведаміла ў Фэйсбуку афіцыйная... |
|