У Мінску 4-гадовае дзіця загінула пад коламі "Жыгулёў". 21.by

У Мінску 4-гадовае дзіця загінула пад коламі "Жыгулёў"

11.10.2016 08:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Facebook

У Мінску 4-гадовае дзіця загінула пад коламі "Жыгулёў". Трагічнае здарэнне адбылося 10 кастрычніка каля 18-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Убарэвіча і Ташкенцкага праезду. Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, мяркуецца, што 19-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, таму і выехаў за межы праезнай часткі, дзе і адбыўся наезд. У яго адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 317 КК).  

З падазраваным працуюць следчыя, вядома, што пасведчанне кіроўцы ён атрымаў у жніўні 2016-га. Прызначаныя экспертызы, высвятляюцца ўсе абставіны ДТЗ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Facebook У Мінску 4-гадовае дзіця загінула пад коламі "Жыгулёў". Трагічнае здарэнне адбылося 10 кастрычніка каля 18-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Убарэвіча і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика