Мінская міліцыя шукае раварыста, які пабіўся з сямейнай парай. 21.by

Мінская міліцыя шукае раварыста, які пабіўся з сямейнай парай

13.10.2016 09:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Крымінальны вышук Першамайскага раёна Мінска шукае раварыста, які падазраецца ў хуліганстве. Інцыдэнт здарыўся яшчэ 12 верасня. Увечары, каля 18:10, у раёне станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" раварыст не падзяліў тратуар з сямейнай парай, якая выходзіла з падземнага пераходу.

Усё пачалося з таго, што раварыст нагадаў мужу і жонцы пра святы абавязак пешахода глядзець па баках. А потым, калі пачаўся "канфлікт на словах", ён некалькі разоў ударыў мужчыну па твары.

Прыкметы падазраванага: выглядае на 30-35 гадоў, шчыльнага целаскладу. Быў апрануты ў бейсболку чорнага колеру, чырвоную майку, шорты чорнага колеру. Рухаўся на невялікім ровары "STELS" сіняга колеру.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальны вышук Першамайскага раёна Мінска шукае раварыста, які падазраецца ў хуліганстве. Інцыдэнт здарыўся яшчэ 12 верасня. Увечары, каля 18:10, у раёне станцыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика