Беларуса, які напаў на журналіста Паўла Лабкова, асудзілі да 2 гадоў калоніі. 21.by

Беларуса, які напаў на журналіста Паўла Лабкова, асудзілі да 2 гадоў калоніі

19.10.2016 15:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На фота: Павел Лабкоў. Фота: агенцтва "РИА "Новости"

Цвярскі раённы суд Масквы асудзіў 21-гадовага грамадзяніна Беларусі Аляксандра Шалоніка да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за напад на журналіста тэлеканала "Дождж" Паўла Лабкова і яго знаёмага. Пра вынікі суда піша Агенцтва гарадскіх навінаў "Масква".

Пракурор прасіў для абвінавачанага 2,5 года пазбаўлення волі. Абарона ўказвала, што Шалонік раней не судзімы і прызнаў сваю віну, і таму прасіла прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Па версіі следства, уночы на 12 верасня беларус з саўдзельнікамі (іх крымінальная справа вылучана ў асобную вытворчасць), на вуліцы 4-я Цвярская-Ямская напаў на журналіста Паўла Лабкова і яго знаёмага. Збіўшы мінакоў, нападнікі выкралі ў іх асабістую маёмасць, у тым ліку грошы і мабільныя тэлефоны. Агульны ўрон склаў больш за $1000.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На фота: Павел Лабкоў. Фота: агенцтва "РИА "Новости" Цвярскі раённы суд Масквы асудзіў 21-гадовага грамадзяніна Беларусі Аляксандра Шалоніка да 2 гадоў пазбаўлення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика