У Гомельскім раёне 17-гадовы хлопец зарэзаў і абрабаваў настаўніцу. 21.by

У Гомельскім раёне 17-гадовы хлопец зарэзаў і абрабаваў настаўніцу

19.10.2016 18:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Следчы камітэт

17-гадовы жыхар вёскі Шарпілаўка (Гомельская вобласць) падазраецца ў забойстве 43-гадовай аднавяскоўкі ― настаўніцы мясцовай школы. Злачынства адбылося ўвечары 17 кастрычніка. Падлетак нападпітку пранік ў двор да жанчыны, дачакаўся, калі яна выйдзе з хаты і некалькі разоў ударыў яе нажом. Настаўніца памерла на месцы.

Цела загінулай было знойдзена на наступную раніцу. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце забойства, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю. Па асноўнай версіі следства, злачынства здзейснена з карыслівых меркаванняў. Падазраваны быў затрыманы на працягу некалькіх гадзінаў. Зараз з ім працуюць следчыя, ― паведаміла прадстаўніца СК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Следчыя знайшлі і канфіскавалі нож, якім, як мяркуецца, было здзейсненае злачынства. Разам з пошукам доказаў следчыя высвятляюць прычыны і ўмовы, якія прывялі да забойства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт 17-гадовы жыхар вёскі Шарпілаўка (Гомельская вобласць) падазраецца ў забойстве 43-гадовай аднавяскоўкі ― настаўніцы мясцовай школы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика