Мужчына спачатку прадаў свой BMW, а пасля яго скраў. 21.by

Мужчына спачатку прадаў свой BMW, а пасля яго скраў

25.10.2016 15:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Мужчына спачатку прадаў свой аўтамабіль, а пасля яго скраў. 29-гадовы жыхар Віцебскай вобласці год таму прыдумаў спосаб зарабіць грошы. Ён знайшоў пакупніка для свайго аўтамабіля BMW 530GT. Калі ж здзелка адбылася, мужчына скарыстаўся раней зробленым дублікатам ключоў і скраў аўтамабіль у яго новага гаспадара, калі той пакінуў яго на стаянцы каля аднаго з гандлёвых цэнтраў у Мінску. Пазней BMW быў знойдзены ў Віцебскай вобласці. Высветлілася, што яго ідэнтыфікацыйны нумар быў зменены, легкавік шукаюць у Расіі. Зламысніка затрымалі.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч, у адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу. Жыхару Віцебскай вобласці пагражае ад 3 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia Мужчына спачатку прадаў свой аўтамабіль, а пасля яго скраў. 29-гадовы жыхар Віцебскай вобласці год таму прыдумаў спосаб зарабіць грошы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика