У Гомелі Міхалок распавёў пра наступныя канцэрты Brutto ў Беларусі. 21.by

У Гомелі Міхалок распавёў пра наступныя канцэрты Brutto ў Беларусі

30.10.2016 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


29 кастрычніка ў Гомелі прайшоў канцэрт гурта Brutto — першы ў Беларусі за два гады існавання гурта. Лідар Brutto Сяргей Міхалок не выступаў на радзіме і таго больш — каля пяці гадоў яго песні знаходзяцца ў нашай краіне пад негалоснай забаронай.

Увесь канцэрт музыкі, здавалася, спецыяльна стрымлівалі сябе, каб не сказаць нічога лішняга. Рэплікі паміж песнямі гучалі нібы па сцэнары. Але ў самым канцы канцэрту, калі жонка Сяргея Міхалка Святлана Зелянкоўская прынесла да сцэны іх маленькага сына Макара, спявак расчуліўся і сказаў некалькі слоў ад сябе.

Першы канцэрт Brutto на радзіме Міхалок назваў гістарычным, а потым звярнуўся да фанатаў гурта: "Вашая еднасць, вашая сіла волі, вашы гарачыя сэрцы дапамаглі зрушыць гэту скалу непаразумення і падпаліць гэты лёд адчужэння. Гэта толькі пачатак; гурт рухаецца наперад, і на чарзе новыя гарады Рэспублікі Беларусь".

На гомельскі канцэрт сабралася каля 4 тысяч гледачоў. Brutto пачалі са сваіх песень, потым праспявала некалькі хітоў "Ляпіса Трубяцкога": "Маніфест", "Капітал", "Рамонкі" — а скончылі песнямі "Мяч" і "Brutto", за якія групу моцна крытыкавалі пасля выпуску першага альбома.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 кастрычніка ў Гомелі прайшоў канцэрт гурта Brutto — першы ў Беларусі за два гады існавання гурта. Лідар Brutto Сяргей Міхалок не выступаў на радзіме і таго больш —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика