У Кобрынскім раёне мужчына задушыў былую жонку і закапаў яе цела ў лесе. 21.by

У Кобрынскім раёне мужчына задушыў былую жонку і закапаў яе цела ў лесе

08.11.2016 16:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Facebook

У Кобрынскім раёне мужчына задушыў былую жонку і закапаў яе цела ў лесе. Ён ужо прызнаўся ў здзейсненым, крымінальная справа распачатая па артыкуле "забойства" (ч. 1 арт. 139 КК).

Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, 4 лістапада ў кобрынскую міліцыю звярнулася 58-гадовая жанчына, якая паведаміла пра знікненне 28-гадовай дачкі. Высветлілася, што яна жыла ў раённым цэнтры ва ўласнай кватэры разам з былым мужам і трыма дзецьмі. Сям'я працягвала весці агульную гаспадарку. 30-гадовы мужчына спачатку казаў, што не ведае, дзе знаходзіцца яго былая жонка. Аднак пасля прызнаўся праваахоўнікам, што а 6-й гадзіне раніцы 3 лістапада ён задушыў жанчыну і вывез на аўтамабілі яе цела ў лес каля вёскі Лелікава.

Следчыя высвятляюць усе абставіны забойства. З'явілася відэа з месца, дзе было знойдзена цела забітай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Facebook У Кобрынскім раёне мужчына задушыў былую жонку і закапаў яе цела ў лесе. Ён ужо прызнаўся ў здзейсненым, крымінальная справа распачатая па артыкуле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика